Расійскім рыбакам адмаўляюць у рамонце судоў у Еўропе. І санкцыі тут ні пры чым

Як распавёў прэзідэнт Усерасійскай асацыяцыі рыбапрамыслоўцаў Герман Звераў, у апошнія гады каля 400 найбольш сучасных і эфектыўных расійскіх судоў, якія забяспечваюць большую частку вылаву, рамантаваліся на верфях за мяжой.

trauler.jpg


Расійскія прадпрыемствы не маюць тэхнічнай магчымасці іх рамантаваць, патлумачыў ён.

Але пасля ўварвання Расіі ва Украіну замежныя парты сталі адмаўляцца абслугоўваць расійскія судны, піша ВВС са спасылкай на РБК.

Як распавялі суразмоўцы, з адмовамі сталі сутыкацца судны Паўночнага і Заходняга басейнаў, якія абслугоўваліся ў Нарвегіі, Фінляндыі, Польшчы і краінах Балтыі.

Адмовы не звязаныя з санкцыйнымі абмежаваннямі, бо рыбная прадукцыя выключаная з-пад санкцый, гэта — індывідуальныя рашэнні замежных кампаній, кажуць у індустрыі.

Рыбалоўным суднам неабходны рамонт кожны год, і тэхнічны стан флоту можа прывесці да падзення вылаву, папярэджвае адзін з суразмоўцаў выдання.