Разбіўся бізнес-джэт з Прыгожыным на борце — Расавіяцыя

Расавіяцыя паведаміла аб крушэнні ў Цвярской вобласці бізнес-джэта з Прыгожыным на борце. Прынамсі, прозвішча ўладальніка «Вагнера» сярод пасажыраў ёсць.

Самалёт Embraer Legacy 600. Фота TASS

Самалёт Embraer Legacy 600. Фота TASS

Дзесяць чалавек загінулі пры крушэнні прыватнага самалёта ў Цвярской вобласці, паведамілі ў МНС Расіі. У Расавіяцыі заявілі, што сярод пасажыраў ёсць прозвішча і імя Яўгена Прыгожына.

Як удакладнілі ў МНС Расіі, бізнес-джэт, які разбіўся, накіроўваўся з Масквы ў Пецярбург. Ратавальнікі праводзяць работы на месцы крушэння.

У Расавіяцыі пацвердзілі, што самалёт, які разбіўся, — гэта бізнес-джэт Embraer. Паводле звестак ведамства, сярод пасажыраў значацца прозвішча і імя Яўгена Прыгожына. Ці знаходзіўся ён на борце — пакуль невядома.

Як сцвярджае Расавіяцыі, на борце знаходзіліся 10 чалавек, з іх тры члены экіпажа. "Паводле папярэдняй інфармацыі, усе, хто знаходзіўся на борце, загінулі", — гаворыцца ў паведамленні.

На борце самалёта, калі верыць спісу пасажыраў, быў не толькі Прыгожын, але і Дзмітрый Уткін — уласна "Вагнер".

Украінскі “Инсайдер UA паведаміў, што бізнэс-Джэт Прыгожына быў збіты агнём з СПА. Мясцовыя жыхары перад падзеннем самалёта чулі два разрыву, што пацвярджаюць інверсійныя сляды ў небе на адным з відэа.

ins.jpg

Спачатку пра авіякатастрофу ў Цвярской вобласці паведамілі тэлеграм-каналы. Baza і Mash, у прыватнасці, пісалі, што гэта бізнес-джет «Эмбраер».

Тэлевядучая Ксенія Сабчак напісала ў сваім тэлеграм-канале, што самалёт, які разбіўся, меркавана належаў заснавальніку ПВК «Вагнер» Яўгену Прыгожыну.

photo_2023_08_23_19_58_10.jpg

Яўген Прыгожын сапраўды валодае самалётам Embraer Legacy 600. Бартавы нумар самалёта Прыгожына-RA-02795. Паводле звестак сэрвісу Flight Radar, самалёт з такім нумарам вылецеў з Масквы а 15:11 і знік над Цвярской вобласцю на вышыні каля 8500 метраў.

Як паведамляе прэс-служба ўрада Цвярской вобласці, сітуацыю з крушэннем самалёта ўзяў на асабісты кантроль губернатар рэгіёна Ігар Рудзеня.

Паводле ВВС