У Расіі пачынаюцца смутныя часы?
«У Расіі мала што адбываецца, за чым бы не стаяў Пуцін». Байдэн — пра авіякатастрофу з самалётам Прыгожына. А дарадца кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк лічыць, што з дзіўнай гібеллю прадстаўнікоў пуцінскага клана ў Расіі пачынаюцца смутныя часы.

Яўген Прыгожын на могілках у Краснадарскім краі, дзе пахаваныя байцы ПВК "Вагнер", красавік 2023 года. Фота: Handout/TELEGRAM/@concordgroup_official / AFP
Шанцаў выжыць у Прыгожына не было, ён сам падпісаў сабе смяротны прысуд, калі спыніўся за 200 кіламетраў да Масквы, лічыць Міхаіл Падаляк, дарадца кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Украіны.
ЗША
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн у гутарцы з журналістамі заявіў, што не ведае падрабязнасцяў наконт магчымай гібелі заснавальніка ВЧК Вагнера Яўгена Прыгожына, адзначае Bloomberg.
«Я дакладна не ведаю, што адбылося, але я не здзіўлены», — сказаў Байдэн.
На пытанне журналістаў, ці лічыць ён Уладзіміра Пуціна адказным за крушэнне самалёта, прэзідэнт ЗША адказаў: «У Расеі мала што адбываецца, за чым бы не стаяў Пуцін. У мяне няма дастатковай інфармацыі для адказу».
"There is not much that happens in Russia that Putin's not behind."
— Bloomberg Politics (@bpolitics) August 23, 2023
Biden says he doesn't know what happened regarding the private jet crash possibly involving Wagner leader Yevgeny Prigozhin, but he "is not surprised" https://t.co/pCRWxycN39 pic.twitter.com/W8zRAkSXPH
Агенцтва Reuters нагадвае, што Байдэн і кіраўнік ЦРУ ў ліпені казалі прэсе аб Прыгожыне і, хоць і не цалкам сур'ёзна, выказваліся ў тым духу, што яму пасля спробы бунту 23 чэрвеня трэба быць вельмі асцярожным.
«Я б на яго месцы ўважліва сачыў за тым, што я ем. Я б сачыў за меню, — сказаў Байдэн на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Фінляндыі Саўлі Нійністэ. — Але — жарты ў бок — я думаю, ніхто з нас не ведае, што чакае Прыгожына ў будучыні ў Расіі».
Праз тыдзень дырэктар ЦРУ Уільям Бернс сказаў на гэтую тэму: «Я думаю, што Пуцін звычайна думае, што помста — гэта страва, якую падаюць халоднай».
Глядзіце таксама

Украіна
Дарадца кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк лічыць, што з дзіўнай гібеллю прадстаўнікоў пуцінскага клана ў Расіі пачынаюцца смутныя часы.
Пра гэта Міхаіл Падаляк заявіў у каментары Укрінформу.
«Безумоўна, у Расіі пачынаюцца смутныя часы, калі падазрэнні ў сувязі са дзіўнымі смерцямі прадстаўнікоў пуцінскага клана спраўдзяцца», — сказаў Падаляк.
Паводле яго слоў, у гібелі лідара ПВК «Вагнер» Яўгена Прыгожына «зацікаўлены толькі расійскі дыктатар: »Пуцін ніколі не даруе ўласны страх. Больш за тое, ён не даруе маштабнага публічнага прыніжэння, у якім замяшаная яшчэ і асабістая здрада ўчорашняга ўлюбёнца. А Пуцін, нагадаю, быў вельмі напалоханы ў чэрвені 2023 года, калі Прыгожын арганізаваў паход на Маскву», — лічыць Падаляк.
Глядзіце таксама

Дарадца кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Украіны ўпэўнены, што Пуцін усвядоміў адсутнасць вертыкалі ўлады і кантролю падчас паўстання Прыгожына.
«Паўстанне Прыгожына, хоць і правалілася, аднак адназначна і хутка разбурыла ўсе міфы, якія гадамі ствараў расійскі прэзідэнт — міф пра сваю ўладу, міф пра ўсюдыісных сілавікоў, якія цалкам кантралююць вагнераўцаў, міф пра лаяльнасць эліты, міф аб уласнай электаральнай папулярнасці», — падкрэсліў ён. Дарадца кіраўніка АП, дадаў, што мяцеж — гэта самае галоўнае, — паказаў, у тым ліку заходнім элітам, што Пуцін умее істэрычна баяцца, панікаваць, хутка ўцякаць і хавацца.
Па словах Падаляка, шанцаў выжыць у Прыгожына не было, бо, спыніўшы ўласны крамольны марш за 200 кіламетраў ад Масквы, ён сам сабе падпісаў смяротны прысуд.
«Пуцін, у класічнай расійскай традыцыі, зрабіў гэта самым паказальным, дэманстратыўным і своечасовым чынам. Такім чынам ён спрабуе кампенсаваць перажытыя ў чэрвені страхі і часткова аднавіць сваю рэпутацыю, вярнуць кантроль над элітамі, паказваючы ім, што такое любая нелаяльнасць», — адзначыў кіраўнік Офіса кіраўніка Украіны.