Прэзідэнт Турцыі Эрдаган назваў землятрус найбуйнейшым у гісторыі краіны з моманту Эрзінджанскага землятрусу 1939 года, калі загінулі амаль 33 тысячы чалавек.
Anas Alkharboutli / dpa / Scanpix / LETA
У выніку землятрусу была разбурана гістарычная крэпасць Газіянтэпа, збудаваная ў часы Рымскай імперыі. У Сірыі пашкоджана цытадэль Алепа, унесеная ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА разам з іншымі аб'ектамі Старога горада. У 2021 годзе цытадэль, якая пацярпела падчас грамадзянскай вайны, ужо аднаўлялі пасля пашкоджанняў.
Пошукава-выратавальная аперацыя ў горадзе Афрын, Сірыя.
Ugur Yildirim / dia images / Getty Images
Пацярпелыя ў шпіталі ў сірыйскай правінцыі Ідліб
Ghaith Alsayed / AP / Scanpix / LETA
Паводле Геалагічнай службы ЗША, землятрус адбыўся на глыбіні 17,9 км і меў магнітуду 7,8. Паведамляюць пра серыю штуршкоў, адзін з іх быў магнітудаю 6,7.
«Спалучэнне вялікай магнітуды і малой глыбіні зрабіла гэты землятрус надзвычай разбуральным», — сказаў Мугамэд Кашані, дацэнт кафедры структурнай і сейсматрывалай інжынерыі Саўтгэмптанскага ўніверсітэту.
Ратавальнікі эвакуююць параненага з разбуранага будынка. Дыярбакыр, Турцыя
Refik Tekin / EPA / Scanpix / LETA
Ратавальнікі шукаюць пацярпелых і загінулых на развалінах жылога дома. Дыябакыр, Турцыя
Refik Tekin / EPA / Scanpix / LETA
Разбураны шматпавярховы жылы дом. Хама, Сірыя
SANA / EPA / Scanpix / LETA
Ратавальнікі збіраюць тых, хто перажыў землятрус на ўзвышшы. Джандарыс, Сірыя
Khalil Ashawi / Reuters / Scanpix / LETA
Джандарыс, Сірыя
Khalil Ashawi / Reuters / Scanpix / LETA
Джандарыс, Сірыя
Khalil Ashawi / Reuters / Scanpix / LETA
Мужчына нясе ахвяру землятрусу. Джандарыс, Сірыя
Khalil Ashawi / Reuters / Scanpix / LETA
Дыярбакыр, Турцыя
Sertac Kayar / Reuters / Scanpix / LETA
Дыярбакыр, Турцыя
Sertac Kayar / Reuters / Scanpix / LETA
Ратавальнікі выносяць дзяўчынку, выратаваную з-пад абломкаў. Дыярбакыр, Турцыя
Sertac Kayar / Reuters / Scanpix / LETA
Землятрус магнітудай 4,8 сёння адбыўся за 29 км на захад ад Ісламабада, Пакістан.
Землятрус магнітудай 5,4 адбыўся сёння таксама ў Казахстане.
Эпіцэнтр землятрусу размешчаны на поўдні Казахстана паміж Шымкентам і Туркестанам. Падземныя штуршкі магнітудай 2-3 адчуваліся ў Шымкенцы, 2 балі - у Таразе.