
Фота Reuters

Фота Reuters

Фота: агенцтва Sana



На гэты момант вядома пра больш за 300 загінуўшых у Турцыі і суседняй Сірыі. Як паведамілі ў турэцкім агенцтве па надзвычайных сітуацыях, сама меней 76 чалавек загінулі і больш за 440 атрымалі раненні. У Сірыі загінулі 237 чалавек, пацярпелі яшчэ 639, паведаміла мясцовае Міністэрства аховы здароўя. Паведамляецца аб загінулых і пацярпелых у правінцыях Алепа, Латакія, Хама і Тартус.
У некалькіх турэцкіх і сірыйскіх гарадах абрынуліся будынкі. Толькі ў правінцыі Малатыя на ўсходзе Турцыі абрынуліся 140 будынкаў. Пасля землятрусу ў шэрагу турэцкіх раёнаў адбыліся пажары на прадпрыемствах у офісных будынках. Мясцовае прыватнае інфармацыйнае агенцтва «IHA» піша аб выбуху на газаправодзе ў правінцыі Хатай.
Сірыйская дабрачынная арганізацыя «Белыя каскі» заявіла, што паўночны захад Сірыі — «зона бедства». Паводле яе звестак, сотні людзей былі паранены і апынуліся пад заваламі.


Паводле cnn.com і unian.net