Сацапытанне: Анексія Крыма вярнула давер расіян да ўлады

Расіяне сталі больш давяраць уладам пасля анексіі Крыма і Алімпіяды ў Сочы, а 87 працэнтаў расіян падтрымліваюць анексію Крыму.

Фота з сацсетак

Фота з сацсетак

Пра гэта гаворыцца ў дакладзе Усерасійскага цэнтра вывучэння грамадскай думкі (ВЦИОМ), паведамляе Корреспондент.net.

"Далучэнне Крыма стала перазагрузкай у адносінах паміж уладай з грамадствам: давер да ўлады быў адноўлены. На фоне крымскіх падзей і Алімпіяды за некалькі месяцаў — са студзеня па май 2014 года — істотна вырас рэйтынг ухвалення расійскага прэзідэнта (з 61 працэнта да 86 працэнтаў)", — гаворыцца ў дакуменце.

Сацыёлагі адзначаюць, што анексія Крыму і яго наступнае ўваходжанне ў склад РФ "спрыяла падняццю ў насельніцтва пачуцця нацыянальных гонару і годнасці".

"Рашэнне пра далучэнні гэтых тэрыторый падтрымалі 87 працэнтаў рэспандэнтаў", — гаворыцца ў дакладзе.

У сваю чаргу, сочынская Алімпіяда падвысіла статус Расіі на міжнароднай арэне, лічаць расіяне.

"Больш за палову расіян разглядала яе не толькі як відовішчнае спартовае шоў, але і як маштабнае ўражлівае мерапрыемства для падвышэння імідж Расіі", — гаворыцца ў даследаванні.

 

1967497.jpg

 

1967498.jpg

Нагадаем, паводле апытання “Лявада-цэнтра”, апублікаванага 1 сакавіка, атрымалася, што анексію Крыма 43% расіян лічаць галоўнай гістарычнай падзеяй, якая выклікае ў іх пачуццё гонару. Больш ганарацца яны толькі перамогай у Вялікай Айчыннай вайне (83%).

Таксама вырасла колькасць расіян, якія лічаць патрэбным прыняць ДНР і ЛНР у склад Расіі.