РПЦ заклікае да паблажлівасці да былой пракуроркі Крыма
У РПЦ заклікалі паблажліва паставіцца да слоў "неспрактыкаванай" былой крымскай пракуроркі Наталлі Паклонскай.
У РПЦ пракаментавалі гісторыю з "цудам", апісаным Наталляй Паклонскай. Дэпутатку Дзярждумы назвалі "маладой" і "неспрактыкаванай у палітыцы".
Прадстаўнік Рускай праваслаўнай царквы (РПЦ) пракаментаваў словы Наталлі Паклонскай пра тое, што бюст Мікалая II у Сімферопалі "заміраточыў". Старшыня Сінадальнай камісіі пры РПЦ па кананізацыі святых епіскап Панкрацій заклікаў не крытыкаваць "маладую, неспрактыкаваную яшчэ ў палітыцы жанчыну-дэпутата".
На сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Facebook царкоўны іерарх нагадаў, што ў інтэрнэце "падняўся дружны шум" пасля заяваў Паклонскай. Паводле яго слоў, у кпінах спаборнічалі "не толькі багаборцы", але і "праваслаўныя блогеры". Панкрацій выказаў меркаванне, што пытанне трэба разглядаць "па сутнасці", а не распыляцца на крытыку.
Раней Наталля Паклонская распавяла, што ёй патэлефанавалі "з пракуратуры Крыму" і паведамілі, што бюст апошняга расійскага імператара Мікалая II, прылічанага да ліку праваслаўных святых, "заміраточыў".
Выказванне паслужыла падставай для мноства мемаў у інтэрнэце. Карыстальнікі, у прыватнасці, жартавалі, што "заміраточыў" помнік Леніну.