Сцяг ЗША ўзняўся па-над пасольствам на Кубе ўпершыню за 50 год (фотафакт)

Краіны спынілі дыпламатычныя стасункі 50 год таму, пасля рэвалюцыі на Кубе.  



Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры афіцыйна адкрыў амерыканскае пасольства ў Гаване, якое не працавала каля 50 гадоў.
Тры былых марскіх пехацінцы, якія знялі сцяг ЗША над пасольствам ў 1961 годзе, былі запрошаны, каб вярнуць яго на месца.
ЗША і Куба пачалі прадпрымаць дыпламатычныя намаганні, каб нармалізаваць стасункі паміж дзвюма краінамі ў снежні мінулага года.
Адносіны паміж дзвюма краінамі былі замарожаныя ў пачатку 1960-х гадоў, калі ЗША разарвалі дыпламатычныя адносіны з Кубай і ўвялі эмбарга на гандаль з гэтай краінай.
З 1977 года ў абедзвюх краінах дзейнічалі дыпламатычныя місіі, якія называліся місіямі інтарэсаў ЗША і Кубы.
Яны працавалі пад эгідай Швейцарыі і не мелі статусу пасольства.
Прыезд Кэры ў Гавану — гэта першы візіт дзяржсакратара ЗША на Кубу за апошнія 70 гадоў, паведамляе руская служба ВВС.
Куба адкрыла сваё дыппрадстаўніцтва ў ЗША яшчэ ў мінулым месяцы.
Паводле Еўрарадыё