Сеул заявіў, што Паўночная Карэя атрымала ад Расіі дапамогу ў запуску шпіёнскага спадарожніка

Паўднёвая Карэя заяўляе, што на гэтым тыдні Паўночная Карэя атрымала дапамогу ад Расіі ў паспяховым запуску разведвальнага спадарожніка. І спадарожнік, нiбыта, нарэшце паспяхова запусціўся.

Марка, дзе паказаны другі з серыі штучных спадарожнікаў Зямлі КНДР. Яго запуск 5 красавіка 2009 года скончыўся няўдачай, калі верыць міжнародным назіральнікам, хоць КНДР настойвае на паспяховым вывадзе апарату на арбіту.

Марка, дзе паказаны другі з серыі штучных спадарожнікаў Зямлі КНДР. Яго запуск 5 красавіка 2009 года скончыўся няўдачай, калі верыць міжнародным назіральнікам, хоць КНДР настойвае на паспяховым вывадзе апарату на арбіту.

Пра гэта паведаміў сябар кіроўнай паўднёвакарэйскай Партыі народнай сілы Ю Санг Бум, які ўваходзіць у парламенцкі камітэт па пытаннях выведкі, піша «Еўрапейская праўда» са спасылкай на агенцтва Reuters.

Запуск шпіёнскага спадарожніка ў аўторак стаў трэцяй спробай Паўночнай Карэі пасля двух няўдалых запускаў і першай пасля паездкі яе лідара Кім Чэн Ына ў Расію ў верасні. 

Падчас таго візіту прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін паабяцаў дапамагчы Пхеньяну стварыць спадарожнікі.

Пасля перамоваў паміж лідарамі Паўночная Карэя накіравала даныя аб ракетах-носьбітах, якія выкарыстоўваліся ў двух папярэдніх запусках спадарожнікаў, а Расія прапанавала свой аналіз даных, сказаў Ю Сан Бам.

«Што тычыцца поспеху трэцяга запуску, Нацыянальная разведвальная служба ацаніла, што была дапамога з боку Расіі», — сказаў Ю журналістам, маючы на ўвазе публічна заяўленае абяцанне Пуціна дапамагчы Паўночнай Карэі з ракетай-носьбітам, а таксама абмен данымі паміж Пхеньянам і Масквой.

Іншы сябар камітэта, Юнь Кун-Юн, сказаў, што запуск быў паспяховым, бо спадарожнік выйшаў на арбіту, і што Паўночная Карэя можа запусціць больш спадарожнікаў і правесці ядзернае выпрабаванне ў наступным годзе.

Апошні запуск выклікаў асуджэнне з боку ЗША і іншых заходніх краін, і Паўднёвая Карэя прыпыніла частку ваеннага пагаднення з Паўночнай Карэяй у 2018 годзе.

Расія і Паўночная Карэя адмаўляюць гандаль зброяй, але абяцаюць актывізаваць ваеннае супрацоўніцтва.