Сёння ў Парыжы адбудзецца саміт "нармандскай чацвёркі"

Лідэры "нармандскай чацвёркі" — прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка, расійскі лідэр Уладзімір Пуцін, канцлер Нямеччыны Ангела Меркель і прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд — у пятніцу маюць намер правесці сустрэчу ў Парыжы для абмеркавання сітуацыі ў Украіне.



310.jpg

Як адзначыў напярэдадні намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Украіны Канстанцін Елісееў, каментуючы сустрэчу ў "нармандскага фармаце", галоўнай мэтай украінскага боку з'яўляецца праца над тым, "каб мінскія дамоўленасці выконваліся Расіяй і баявікамі, дамагчыся міру".

Ён таксама акцэнтаваў увагу на тым, што важным будзе пытанне адмены фэйкавых выбараў на Данбасе. "У нас у гэтым пытанні адзіная пазіцыя Украіны, Францыі і Германіі", — дадаў К.Елисеев. Таксама намеснік Кіраўніка АПУ паведаміў, што напярэдадні парыжскага саміту "нармандскай чацвёркі" Украіна скаардынавала свае пазіцыі з партнёрамі, у прыватнасці з ЗША.

Пры гэтым Прэзідэнт Пётр Парашэнка 1 кастрычніка правёў тэлефонную размову з федэральным канцлерам Меркель і прэзідэнтам Францыі Ф. Аландам для каардынацыі дзеянняў перад сустрэчай у "нармандскім фармаце".

Лідэры трох краін у час размовы віталі падпісанне пагаднення аб адводзе танкаў, артылерыі і мінамётаў калібра менш за 100 міліметраў.

Нагадаем, Парашэнка ў Парыжы патрабуе ад РФ адмяніць фэйкавыя выбары на Данбасе.

Паводле:  День