Sony зробіць віртуальную экскурсію па Чарнобылю для PlayStation VR
Віртуальныя шлемы (VR) дазволяць "пагуляць" па Чарнобылю. Праект пазнаёміць карыстальнікаў з месцамі закінутага Чарнобыля.
Sony выпусціць экскурсію па Чарнобылю для PlayStation VR.
Кампанія Sony заявіла, што рыхтуецца да выпуску Chernobyl VR Project —
інтэрактыўная экскурсія па Чарнобылю — для шлемаў віртуальнай рэальнасці
PlayStation VR. Праект дасць магчымасць карыстальнікам наведаць месцы
закінутага Чарнобыля і пабываць у ваколіцах Чарнобыльскай АЭС.
Паведамленне пра новы праект было апублікаваны ў афіцыйным блогу PlayStation.
"Для стварэння гэтай унікальнай экскурсіі наш праект аб'яднаў інтэрактыўны вопыт, даступны толькі праз гульнявыя медыя, з навучальнымі элементамі. Экскурсія дазволіць вам зразумець трагедыю па расказах людзей, якія там жылі да і пасля трагедыі", — адзначана ў паведамленні.
Праект кампанія рэалізоўвала пры супрацоўніцтве з польскай студыяй "The Farm 51", якая адздымала відэа і фатаграфіі 360 градусаў, а таксама зрабіла 3D-сканаванне.
"The Farm 51" прадставіла праект віртуальнай экскурсіі па Чарнобылю ў 2016 годзе.
Паводле Корреспондент.net