Стан спынення агню на Данбасе перайшоў у перамір'е — Парашэнка
Стан спынення агню на Данбасе ўжо 2 тыдні перайшоў у стан перамір'я.

Як перадае карэспандэнт УНІАН, пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка сёння ў час ўсеўкраінскага форуму ўдзельнікаў АТА ў Кіеве.
«Айчынная вайна за незалежнасць Украіны, якая пачалася ў 2014 годзе працягваецца», — заявіў ён.
«Нам нарэшце ўдалося спыніць агонь і стан спынення агню ўжо 2 тыдні перайшоў у стан перамір'я», —адзначыў Парашэнка.
Прэзідэнт дадаў, што апошнія зводкі з фронту за два тыдні сведчаць пра тое, што няма баявых страт, стрэлаў, хоць ёсць страты ў выніку падрыву на расцяжках.
Паводле: УНІАН