Стаў вядомы спонсар прэзідэнцкай кампаніі Ксеніі Сабчак
Выдавец Forbes Аляксандр Фядотаў пацвердзіў, што з'яўляецца адным з фундатараў кампаніі Ксеніі Сабчак.

Ксенія Сабчак. Здымак SakhaDay
Паводле яго слоў, ён ведае тэлевядучую ўжо шмат гадоў, яна ўзначальвае адно з ключавых выданняў медыяхолдынга. Бізнэсмэн паведаміў, што Сабчак сказала яму пра свой намер балатавацца ў прэзідэнты і папрасіла фінансавай падтрымкі яшчэ ў жніўні.
Канкрэтную суму ён назваць адмовіўся.
Раней сама Сабчак у інтэрв'ю РБК казала, што плануе сабраць у свой выбарчы фонд «парадку 300 мільёнаў рублёў», але ў яе кампаніі больш за аднаго спонсара.
Паводле «Эхо Москвы»