Расійскага апазіцыянера Навальнага вінавацяць у збіцці паліцэйскіх
Зранку да Аляксея Навальнага дадому прыйшлі супрацоўнікі паліцыі. Пра гэта галоўны расійскі апазіцыянер паведаміў у сваім твітэры.

Згодна словам Навальнага у адносінах да яго вядзецца праверка па факце «збіцця паліцыянтаў». Праваахоўныя органы ўручылі яму дзве павесткі ў Следчы камітэт.
Першапачаткова ў СМІ з'явілася інфармацыя, маўляў, у Навальнага праводзіцца вобшук, але пазней журналісты «адыгралі назад»: гаворка ўсяго толькі пра ўручаныя павесткі.
Справа са «збіццём паліцыянтаў» тычыцца гісторыі з вулічнай акцыяй «Забастоўка выбарцаў». Тады Навальны быў затрыманы паліцыяй на Цвярской вуліцы ў Маскве.
Паводле meduza.io