Суд у Гаазе: Кіеў пагражае Маскве Генасамблеяй ААН

Калі Расія не выканае прамежкавае рашэнне суда ААН, дык Украіна будзе дамагацца прымусовых механізмаў.

Фота: Getty Images

Фота: Getty Images

Міністр юстыцыі Украіны Павел Пятрэнка заявіў, што Украіна звернецца да Генасамблеі ААН, калі Расія не выканае прамежкавае рашэнне Міжнароднага суда ААН.

19 красавіка суд ААН у Гаазе вынес прамежкавае рашэнне па справе "Украіна супраць Расіі". Сярод іншага, суд абавязаў Расію забяспечыць працу Меджліса крымскататарскага народа і прадставіць доступ да навучання на ўкраінскай мове ў Крыме.

"Расія ці выканае прамежкавае рашэнне Міжнароднага суда ААН, ці мы будзем ставіць пытанне аб прымяненні прымусовых механізмаў да вынясення гэтага пытання на пасяджэнне Генеральнай асамблеі ААН", — сказаў Павел Пятрэнка.

Паводле яго слоў, гэта будзе сігналам: "ці Расія ўжо перайшла ўсе межы, ці яна ўсё ж мае нейкі здаровы сэнс і фактычна спыніць пераслед крымскіх татараў і ўкраінскай мовы".

У той жа час міністр не стаў каментаваць заяву ўладаў Крыма пра тое, што яны не збіраюцца пераглядаць рашэнне аб забароне Меджліса крымскататарскага народа.

Ён адзначыў, што Мінюст сочыць за паводзінамі Расіі і будзе прымаць адэкватныя меры і механізмы ў бліжэйшы час.

"Адзін з механізмаў — гэта прыняцце адпаведнай рэзалюцыі Генеральнай асамблеяй Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Гэта першае. Другое — гэта рашэнне, калі яно не будзе выканана, дык будзе пакладзена ў аснову і крымінальнага трыбунала, які дакладна будзе", — дадаў міністр.

Дата наступнага пасяджэння суда ў Гаазе прызначана на 12 мая.

Паводле Корреспондент.net