Суд у Маскве разгледзіць пытанне аб падаўжэнні арышту ўкраінскім маракам

Лефортаўскі суд Масквы сёння разглядае пытанне аб падаўжэнні арышту ўкраінскім маракам, захопленым расейскімі памежнікамі ў лістападзе ў Чорным моры. Следчыя просяць пакінуць экіпажы ўкраінскіх судоў пад вартай да 26 красавіка, паведамляе Радыё Свабода

ec40d5cf_6eca_4089_9f04_1e766a4b8ed5_cx8_cy4_cw88_w1023_r1_s.jpg

На пасяджэнні збіраецца прысутнічаць упаўнаважаны Вярхоўнай Рады па правах чалавека Людміла Дзянісава і сваякі падсудных. Аднак напярэдадні Федэральная служба бяспекі Расіі папрасіла зрабіць слуханне закрытым. Адвакаты называюць гэта грубым парушэннем Крымінальна-працэсуальнага кодэкса і прынцыпу галоснасці.
24 украінскіх марака былі затрыманыя 25 лістапада, калі расійскія памежныя караблі захапілі тры ўкраінскіх ваенных карабля. Ваеннаслужачых абвінавачваюць у незаконным перасячэнні мяжы Расіі. Украіна лічыць тое, што здарылася актам агрэсіі, а сваіх ваенных, якія ўтрымліваюцца ў маскоўскім следчым ізалятары "Лефортово", — ваенапалоннымі. Згодна Жэнеўскай канвенцыі аб ваеннапалонных, яны павінны быць неадкладна вызваленыя, заяўляюць у Кіеве.