Крымінальную справу ў дачыненні да Золатавай перадалі ў суд Заводскага раёна

Крымінальную справу ў дачыненні да галоўнага рэдактара партала tut.by Марыны Золатавай перадалі ў суд Заводскага раёна Мінска.

zolatava_1.jpg

«Пра дату судовага разбору будзе абвешчана пазней», — сказала БелаПАН прэс-сакратар Вярхоўнага суда Юлія Ляскава.
Марына Золатава застаецца апошняй абвінавачванай па «справе БелТА». Ёй прад'яўленае абвінавачванне ў бяздзейнасці службовай асобы. Санкцыі артыкула: штраф, пазбаўленне права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, пазбаўленне волі на тэрмін да пяці гадоў.
Золатава двойчы звярталася ў СК з хадайніцтвам аб спыненні крымінальнага пераследу паводле 86-га артыкула Крымінальнага кодэкса, але абодва разы атрымала адмову. У Генпракуратуры прыйшлі да высновы, што абвінавачанне выстаўлена абгрунтавана.
Нагодай для ўзбуджэння крымінальнай справы стаў зварот гендырэктара дзяржаўнага інфармагенцтва БелТА Ірыны Акуловіч ў праваахоўныя органы з-за збояў пры ажыццяўленні доступаў да платнай падпісцы паслуг, якія падаваліся названым прадпрыемствам аднаму з яго заказчыкаў.
Паводле naviny.by