Штурм «Азоўсталі» працягваецца: «Азоў» паказаў новае відэа абстрэлаў
У Марыупалі прягваецца штурм завода «Азоўсталь». Пра гэта паведамляе ўкраінскі полк «Азоў», публікуючы новае відэа штурму ў Telegram-канале.

«Абаронцы пад шчыльным агнём ўтрымліваюць абарону
завода. Вораг прымяняе авіяцыю, артылерыю і пяхоту», — гаворыцца ў подпісе
да відэа.
Таксама начальнік упраўлення патрульнай паліцыі ў Марыупалі Міхаіл Вяршынін паведамляе, што па перыметры «Азоўсталі» ідуць баі: «Сітуацыя вельмі цяжкая, вядуцца баі па перыметры завода. Мы не маглі даваць шмат інфармацыі, чакалі рэжыму спынення агню для вывазу параненых і грамадзянскіх. Нам рэжым не далі сёння, хоць абяцалі. Сітуацыя жорсткая і вельмі складаная».
Нагадаем, яшчэ два тыдні таму Уладзімір Пуцін
загадаў адмяніць штурм «Азоўсталі» у Марыупалі.
«Прапанаваны штурм прамзоны «Азоўсталі» лічу
немэтазгодным. Загадваю адмяніць. Гэта той выпадак, калі мы павінны думаць...
Гэта значыць, мы заўсёды павінны думаць, але ў гэтым выпадку тым больш», — сказаў тады Пуцін.
Паводле unian.net.