Трамп да КНДР: мая ядзерная кнопка большая
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пахваліўся, што яго ядзерная кнопка — "нашмат большая" і "больш магутная", чым у лідара Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына.
Твіт
спадара Трамп з'яўляецца рэакцыяй на навагодняе віншаванне лідара КНДР. Нагадаем, Кім
Чэн Кім у пачатку гэтага тыдня пагражаў, што яго "ядзерная кнопка"
заўсёды "пад рукой".
Рэпліка Трампа ў такім нетрадыцыйным стылі выклікала інфармацыйны шторм у сацыяльных медыя.
Але аглядальнікі кажуць, што амерыканскі лідар сцвярджае відавочнае: любы прэзідэнт ЗША мае непасрэдны доступ да ядзерных рэсурсаў, а ЗША з'яўляецца найбуйнейшай у свеце краінай з ядзерным арсеналам.
У Паўночнай Карэі заяўляюць, што таксама маюць ядзерную зброю, якая можа даляцець да ЗША. Аднак аналітыкі кажуць, што невядома, ці зможа Пхеньян выкарыстоўваць яе падчас магчымага рэальнага канфлікту.
Многія людзі ў інтэрнэце выказалі занепакоенасць адносна пагрозаў на адрас абодвух лідараў. Аднак большасць каментараў у сацыяльных сетках сканцэнтраваны на відавочнай фіксацыі на памеры "кнопкі", пра якую казаў спадар Трамп.
Алімпіяда
Раней Паўднёвая Карэя прапанавала КНДР правесці перамовы аб магчымым удзеле Паўночнай Карэі ў зімовай Алімпіядзе ў паўднёвакарэйскім Пхенчхане, якая пройдзе ў лютым.
Лідар КНДР Кім Чэн Ын у навагоднім звароце да народа пажадаў поспеху зімовай алімпіядзе ў Пхенчхане і выказаў надзею на ўдзел паўночнакарэйскіх спартсменаў.
Прэзідэнт Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Ян падтрымаў гэтую заяву і даручыў міністэрствам па справах нацыянальнага аб'яднання, культуры і спорту падрыхтаваць варыянты ўдзелу спартсменаў з КНДР у Алімпіядзе.
У мінулым годзе на КНДР неаднаразова накладвалі санкцыі за ракетныя выпрабаванні. У 2017 годзе Пхеньян правёў шэсць ядзерных выпрабаванняў, на якіх паказаў, што стварае ўсё больш магутную зброю.
Як заявіў у навагоднім звароце лідар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын, ядзерная кнопка пастаянна ў яго пад рукой, каб "ЗША не змаглі развязаць вайну".
Пры гэтым ён падкрэсліў, што выкарыстоўвае ядзерную зброю толькі ў выпадку пагрозы яго краіне, і назваў КНДР "міралюбнай і адказнай ядзернай дзяржавай".
Паводле www.bbc.com