Кім Чэн Ын прапанаваў даслаць зборную КНДР на Алімпіяду. Сеул пагадзіўся на тэрміновыя перамовы

Лідэр Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын у сваім навагоднім тэлевізійным звароце абвясціў што гатовы «знізіць ваенную напружанасць на Карэйскім паўвостраве, каб стварыць мірную абстаноўку». Ён таксама заявіў, што разглядае магчымасць удзелу КНДР у зімовых Алімпійскіх гульнях у паўднёвакарэйскім Пхенчхане ў лютым.

24198112.jpg

Пры гэтым Кім Чэн Ын назваў сваю краіну «міралюбнай і адказнай ядзернай дзяржавай».
Прэзідэнт Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Ян у адказ заклікаў неадкладна пачаць перамовы аб удзеле паўночнакарэйскай зборнай у Гульнях. Першая сустрэча пройдзе 9 студзеня ў памежнай вёсцы Пханмунджом.
«Аднаўленне адносін паміж Паўночнай і Паўднёвай Карэяй не можа разглядацца асобна ад вырашэння пытання паўночнакарэйскай ядзернай праграмы», — дадаў Мун Чжэ Ян.
У 2017 годзе Паўночная Карэя правяла некалькі выпрабаванняў балістычных ракет, у тым ліку такіх, якія могуць дасягнуць тэрыторыі ЗША. КНДР таксама правяла чарговае выпрабаванне ядзернай бомбы, абвясціўшы, што гэта была вадародная бомба.
На фоне новых выпрабаванняў Савет Бяспекі ААН прыняў новыя санкцыі супраць КНДР, абмежаваўшы пастаўкі абсталявання і сыравіны ў краіну. Экспарт з КНДР практычна цалкам забаронены.
Паводле meduza.io