Трамп пагадзіўся заплаціць 25 мільёнаў долараў за спыненне справы аб яго ўніверсітэце

Раней былыя студэнты ўніверсітэта Трамп падалі калектыўны пазоў і заявілі аб махлярстве.

Здымак Reuters

Здымак Reuters


У заяве гаворыцца, што студэнты заплацілі па 35 тысяч долараў за курсы лекцый пра сакрэты ў сферы нерухомасці ад высакакласных выкладчыкаў. Аднак былі расчараваныя пасля наведвання праграмы. Да гэтага Трамп заяўляў, што выйграе справу і не мае намеру ісці на пагадненне з пазоўнікамі.
Цяпер абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пагадзіўся заплаціць 25 мільёнаў долараў за спыненне справы аб яго універсітэце. Складаючы пагадненне, Трамп не прызнаў сваю віну.
Паводле Эхо Москвы