Трамп прызначыў старшым дарадцам свайго зяця Джарэда Кушнера
Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прапанаваў свайму зяцю Джарэду Кушнеру заняць пасаду аднаго са старшых дарадцаў у Белым доме. Аднак пакуль не зразумела, ці не парушае гэта закона, які забараняе кумаўство.
![Джарэд Кушнер жанаты з дачкой Трампа Іванкай. Фота REUTERS Джарэд Кушнер жанаты з дачкой Трампа Іванкай. Фота REUTERS](/img/v1/userfiles/images/_93336196_c69e4c73_bba3_400d_b310_0fe8aed797ec.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Джарэд Кушнер жанаты з дачкой Трампа Іванкай. Фота REUTERS
35-гадовы Кушнер актыўна ўдзельнічаў у выбарчай кампаніі Трампа, на пасадзе ў Белым доме яму давядзецца займацца пытаннямі як унутранай, так і знешняй палітыкі.
У Кушнера, як і ў Трампа, няма вопыту дзяржаўнага кіравання. Яго прызначэнне на пасаду ў адміністрацыю прэзідэнта не стала нечаканасцю, аднак выклікала супярэчлівую рэакцыю. Амерыканскія СМІ адзначаюць, што пакуль не зразумела, ці не парушае гэтае прызначэнне закона, які забараняе кумаўство, і ці не прывядзе яно да канфлікту інтарэсаў.
"Джарэд унёс вялікі ўклад і быў давераным дарадцам на працягу ўсёй кампаніі і пераходнага перыяду, і я ганаруся, што ён будзе займаць ключавую ролю ў маёй адміністрацыі", — заявіў Трамп.
Як і Трамп, яго зяць займаецца бізнесам на рынку нерухомасці ў Нью-Ёрку. Ён атрымаў у спадчыну сваю дэвелаперскую імперыю ад бацькі, Чарльза Кушнера.
Акрамя таго, Джарэд Кушнер — выдавец, ва ўзросце 25 гадоў ён набыў газету “New York Observer”.
![Джарэд Кушнер са сваёй жонкай Іванкай Трамп на вечарыне з нагоды перамогі Дональда Трампа на выбарах. Фота GETTY IMAGES Джарэд Кушнер са сваёй жонкай Іванкай Трамп на вечарыне з нагоды перамогі Дональда Трампа на выбарах. Фота GETTY IMAGES](/img/v1/userfiles/images/_93334419_80cca3d1_316d_46dc_9f6d_839bd1d4f269.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Джарэд Кушнер са сваёй жонкай Іванкай Трамп на вечарыне з нагоды перамогі Дональда Трампа на выбарах. Фота GETTY IMAGES
Лічыцца, што Дональд Трамп прыслухоўваецца да меркавання свайго зяця.
Падчас выбарчай кампаніі Трампа Кушнер кіраваў інтэрнэт-стратэгіямі і займаўся пытаннямі найму высокапастаўленых супрацоўнікаў.
У рэдакцыйным артыкуле, апублікаваным у газеце New York Observer, якая належыць яму, Джарэд Кушнер, па веравызнанні іудзей, абараняў Трамп ад абвінавачванняў у антысемітызме.
Паводле ВВС