Мастак, які змяніў надпіс Hollywood у Лос-Анджэлесе, здаўся паліцыі
30-гадовы амерыканскі мастак Закарыя Коўл Фернандэс прызнаўся, што менавіта ён у ноч на 1 студзеня перарабіў знакаміты надпіс Hollywood у Лос-Анджэлесе ў Hollyweed, перадае тэлеканал CBS.
Мужчына добраахвотна прыйшоў у паліцыю. Там яго спачатку ненадоўга затрымалі, а затым адпусцілі. Па дадзеных тэлеканала, ён падазраецца толькі ў незаконным пранікненні на ахоўную тэрыторыю. Фернандэса абавязалі 15 лютага з'явіцца ў суд.
Паліцыі мужчына патлумачыў, што адважыўся на такія дзеянні пасля таго, як даведаўся, што нехта ў 1970-х таксама перарабляў Hollywood у Hollyweed. Ён патлумачыў, што хацеў тым самым выклікаць у грамадстве дыскусію па пытанні легалізацыі марыхуаны. Акрамя таго, у інтэрв'ю Vice Фернандэс распавёў, што планаваў акцыю разам са сваёй былой жонкай Сарай Ферн. Пры гэтым ён падкрэсліў, што працягне ладзіць падобныя акцыі і ў будучыні.
Нагадаем, што дзве літары «O» на знакамітай шыльдзе ў Галівудзе былі часткова завешаны парусінай, і ў выніку замест слова «HOLLYWOOD» атрымалася «HOLLYWEED» (weed па-ангельску — трава, у значэнні «марыхуана»). Акрамя таго, на адным з кавалкаў брызента было намалявана сэрцайка, на іншым — міжнародны сімвал міру — Пацыфік.
Галівудскую шыльду ў мінулым ужо неаднаразова відазмянялі. Так, у 1983 году надпіс ператварылі ў GO NAVY ( «Наперад, флот!») напярэдадні футбольнага матчу паміж камандамі ВМС і сухапутных войскаў. Праз некалькі гадоў студэнт Каліфарнійскага тэхналагічнага інстытута змяніў літары так, каб атрымалася назва яго альма-матэр - CALTECH.
Паводле polit.ru