У Бельгіі пачалі працу над манументам памяці Вітольда Ашурка

У беларускай царкве ў бельгійскім Антвэрпэне хочуць ушанаваць памяць палітвязня Вітольда Ашурка, які загінуў у шклоўскай калоніі. Стварылі праект манумента, збіраюць грошы, паведамляе «Беларускае Радыё Рацыя».

aszurak_2_610x400.jpg


У беларускай царкве ў бельгійскім Антвэрпэне хочуць ушанаваць памяць палітвязня Вітольда Ашурка, які загінуў у шклоўскай калоніі. Стварылі праект манумента, збіраюць грошы.
Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў святар Іван Майсейчык. Паводле праекта, манумент выглядае як драўляная сцяна плачу, два метры ў вышыню. Кошт рэалізацыі задумы — 3500 еўра. На гэты момант неабыякавыя людзі ахвяравалі прыкладна 1000 еўра, збор працягваецца.
Палітвязня Вітольда Ашурка, які памёр за кратамі пры нявысветленых абставінах, пахавалі 26 траўня ў яго роднай Бярозаўцы.