У Берліне сёння прадухілены тэракт

Паліцыя затрымала чатырох чалавек, якія рыхтавалі нажавую атаку на гледачоў паўмарафона, які праходзіў у нядзелю ў сталіцы ФРГ.

43300321_303.jpg

Галоўны падазраваны апынуўся сябрам тэрарыста Аніса Амры, які ў снежні 2016 года здзейсніў на грузавіку наезд на наведвальнікаў каляднага рынку ў цэнтры заходняга Берліна. Тады загінула 12 чалавек, шмат хто быў паранены. Падчас затрымання падазраванага тэрарыста сёння былі выяўленыя два востра заточаныя нажы. Матыў злачынцаў, якія рыхтуюць напад на гледачоў паўмарафона, быў помстай за смерць Аніса Амры.
Па інфармацыі выдання «Вельт», паліцыянты загадзя зладзілі ператрусы ў кватэрах у цэнтры заходняга Берліна. Пошукавыя сабакі таксама пачулі выбухоўку ў падвале аднаго з дамоў. Паліцыя паведаміла, што ў цэлым канкрэтнай небяспекі не існавала, бо за галоўным падазраваным даўно вялося назіранне. Спецслужбы Берліна былі гатовыя ў любы момант затрымаць яго, паведаміў кіраўнік упраўлення ўнутраных спраў сталічнага сената Андрэас Гайзэль.
У суботу 48-гадовы мужчына з псіхічнымі праблемамі на сваім аўтафургоне здзейсніў наезд на наведвальнікаў кафэ ў горадзе Мюнстэр. У выніку загінулі два чалавекі і былі параненыя дваццаць, шасцёра з іх цяжка. У адрозненне ад рыхтаванага на берлінскім паўмарафоне тэракту, у гэтага ЧП не было ісламісцкай падаплёкі.
Паводле echo.msk.ru