У Брусэлі збіраюцца будаваць бункер

Плануецца, што бункер не будзе прапускаць электрамагнітныя і радыёхвалі.

bunker.jpg

У Брусэлі збіраюцца будаваць бункер для абароны ад праслухоўвання. Ён павінен з’явіцца ў комплексе Рады ЕС, дзе праводзяцца саміты. 
У ім можа размясціцца каля 100 чалавек: 34 кіраўнікі і 34 іх пратакалісты, а таксама пратакольны, тэхнічны і абслуговы персанал. У бункеры не будзе інтэрнэту, але яго аснасцяць унутранай тэхналогіяй канферэнц-сувязі з вялікім экранам і мікрафонамі, а таксама спецыяльнымі кабінамі для 30 перакладчыкаў.
Зала пасяджэнняў і кабінкі перакладчыкаў будуць змешчаны ў ізаляцыйны каркас, які не будзе прапускаць электрамагнітныя хвалі і радыёхвалі.
Лідары ЕС і супрацоўнікі, якія будуць працаваць у бункеры, павінны будуць пакінуць свае тэлефоны, ноўтбукі, смарт-гадзіннікі, электронныя бірулькі і нават слыхавыя апараты ў гуканепранікальных шафках за яго межамі.
Аб'ект павінен быць пабудаваны да 2024 года ў комплексе Савета ЕС у Бруселі, дзе праводзяцца саміты. Пакуль дакладнае месца будаўніцтва не вызначана.