У Данецку ля будынка ўраду адбыўся выбух

Каля будынка ўрада ў Данецку падарвалася машына.

Дом ураду ў Данецку

Дом ураду ў Данецку

У цэнтры Данецка прагрымеў магутны выбух, перадаюць расійскія СМІ. Паведамляецца, што ён адбыўся ля будынку ўрада.
Народная міліцыя самаабвешчанай «ДНР» пацвердзіла выбух, паводле інфармацыі ведамства, размова ідзе аб падрыве аўтамабіля на паркоўцы каля дома ўрада.
Пазней начальнік народнай міліцыі «ДНР» Дзяніс Сінянкоў паведаміў агенцтву «Інтэрфакс», што ўзарваўся яго аўтамабіль, пацярпелых няма.
«Так, гэта мая машына. Ніхто не пацярпеў, яна стаяла на паркоўцы», — сказаў ён.