У Данецку «добраахвотнікаў» ловяць па вуліцах

Як паведамляюць мясцовыя жыхары, у Данецку актыўна ідзе абвешчаная напярэдадні мабілізацыя.

274006031_1356960084752590_5088542537566326167_n.jpg


Але не ўсе хочуць стаць пад штандары «дэнээраўскага» войска. Як «Новаму часу» распавёў жыхар Данецка, адразу пасля абвяшчэння мабілізацыі некаторыя пачалі адключаць мабільныя тэлефоны. Але ад нядзелі сутыкнуліся з мабілізацыяй проста з вуліцы — без вялікай увагі да стану здароўя прызыўнікоў адпраўляюць у казармы з абяцаннем праз тыдзень навучання адправіць на перадавую.
Таксама стала вядома, што супрацоўнікаў бюджэтных установаў схіляюць да «добраахвотна-прымусовай» эвакуацыі цягам двух дзён, што часам выклікае адкрытае абурэнне.