У Кітаі спрагназавалі пік распаўсюджвання каранавіруса
Эпідэмія не дасягне агульнанацыянальнага ўзроўню і застанецца лакальнай, прагназуюць эксперты.
Пік распаўсюджвання каранавіруса 2019-nCoV у Кітаі надыдзе праз 10–14 дзён. Такі прагноз агучыў кіраўнік адмысловай камісіі Дзяржаўнага камітэта па справах аховы здароўя КНР Чжун Наньшань.
"Мы мяркуем, што пік распаўсюджвання каранавіруса новага тыпу надыдзе прыкладна праз 10–14 дзён. Але мы павінны па-ранейшаму ўзмацняць прафілактычныя меры па стрымліванні яго распаўсюджвання — нельга аслабіць пільнасць", — сказаў ён.
Чжун Наньшань дадаў, што "на дадзены момант распаўсюджванне каранавіруса ўсё яшчэ знаходзіцца ў стадыі росту", аднак, паводле прагнозаў кітайскіх спецыялістаў, "эпідэмія не дасягне агульнанацыянальнага ўзроўню і застанецца лакальнай".
Паводле апошніх дадзеных, у Кітаі ахвярамі навага віруса стаў 361 чалавек, больш за 17 тысяч чалавек заразіліся. За апошнія суткі памерлі 57 чалавек і было ўстаноўлена 2 829 новых выпадкаў захворвання.
Акрамя КНР, захворванне выяўлена яшчэ ў 23 краінах, у тым ліку Расіі. Сусветная арганізацыя аховы здароўя прызнала захворванне каранавірусам у Кітаі надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага маштабу.