З Расіі могуць дэпартаваць замежнікаў, якія захварэлі на каранавірус
Замежнікаў, у якіх выявяць каранавірус, могуць дэпартаваць з Расіі. Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр РФ.

Фота РИА Новости
Прэм'ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін на аператыўнай нарадзе са сваімі намеснікамі паведаміў пра рашэнне накіраваць у Кітай гуманітарную дапамогу, паведамляе zviazda.by.
Міхаіл Мішусцін таксама нагадаў, што Сусветная арганізацыя аховы здароўя прызнала сітуацыю з распаўсюджваннем каранавіруса надзвычайнай. Ён дадаў, што нядаўна быў падпісаны нацыянальны план па папярэджанні завозу і распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі на тэрыторыі Расіі. Гэтая інфекцыя таксама была дададзеная ў пералік асабліва небяспечных захворванняў.
"Гэта дасць магчымасць ажыццяўляць дэпартацыю замежных грамадзян, калі ў іх будзе выяўлена такая хвароба, і ўводзіць спецыяльныя абмежавальныя меры. У тым ліку гэта ізаляцыя і каранцін", — растлумачыў Мішусцін.