Мінкульт Расіі правядзе ў Беларусі круглы стол пра «фальсіфікацыю гісторыі»
Мінкульт Расіі збіраецца арганізаваць у Беларусі два круглых стала і выставу на тэму «Роля расійскай і беларускай культуры ў захаванні гістарычнай памяці і процідзеянні фальсіфікацыі гісторыі», паведамляе Белсат.

На гэтыя імпрэзы Міністэрства культуры РФ выдаткуе 4,2 млн расійскіх рублёў (амаль $ 65 000).
Тэндар на правядзенне выставы і круглых сталоў ёсць на афіцыйным партале дзяржзакупак.
Паводле дакументаў, мерапрыемствы адбудуцца 20 красавіка пры ўдзеле Расійскага вайскова-гістрычнага аб’яднання. Заяўленая колькасць удзельнікаў ад 76 да 110.
Расейскае вайскова-гістрычнае аб’яднанне ўзначальвае былы міністр культуры Расіі Уладзімір Медзінскі.
Бюджэт імпрэзаў прадугледжвае халодныя і гарачыя закускі, дэсерты, напоі. Гасцей плануюць сяліць у трох- або чатырохзоркавых гатэлях.