Мінкульт Расіі выдаткоўвае $65 тысяч на дыскусію ў Беларусі

Міністэрства культуры Расіі выдаткоўвае 4,2 млн расійскіх рублёў (больш за 65 тысяч долараў) на правядзенне мерапрыемства ў Беларусі, паведамляе «Еўрарадыё». 

cult700.jpg

Мерапрыемства мае назву "Роля расійскай і беларускай культуры ў захаванні гістарычнай памяці і супрацьдзеяння фальсіфікацыі гісторыі". Акрамя дыскусіі плануецца арганізаваць круглы стол і выставу на ваенна-гістарычную тэматыку.
Згаданыя мерапрыемствы пройдуць з удзелам Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства. У іх паўдзельнічае каля сотні чалавек, крыху менш за палову — з Расіі.

Інфармацыя пра праект з'явілася на расійскім сайце дзяржаўных закупак. Яго ўдзельнікаў плануецца пасяліць у трох- ці чатырохзоркавых гатэлях, забяспечыць харчаванне ў рэстаране ці кавярні. Будзе арганізаваны афцыйны прыём для расіян, выступоўцаў з замежжа і беларускіх афіцыйных асоб.

Мерапрыемствы мусяць прайсці ў Беларусі да 20 красавіка 2020-га.