У маскоўскай турме забілі былога дырэктара Раскосмасу?

Сёння стала вядома аб гібелі ў маскоўскай турме фігуранта гучнай крымінальнай справы.

_95218188_645c1db4_029e_4f74_851d_94c64d1eb63c.jpg

Уладзімір Еўдакімаў. Здымак TASS
Гэта выканаўчы дырэктар «Раскосмасу» Уладзімір Еўдакімаў. Пакуль дакладна так і не вядома, што з ім адбылося.
Цела Еўдакімава было знойдзена супрацоўнікамі сталічнага СІЗА №5 гэтай ноччу. Пра гэта спачатку паведаміла член Грамадскай назіральнай камісіі Ева Мяркачава, а крыху пазней пацвердзілі прадстаўнікі ФСВП і СК.
Неназваныя крыніцы ў праваахоўных органах паведамілі Інтэрфаксу, што смерць былога топ-мэнэджара карпарацыі «Раскосмас» носіць крымінальны характар, аднак пакуль ніякіх падрабязнасцяў няма. Афіцыйны прадстаўнік СК па Маскве Юлія Іванова распавяла «Эху Москвы», што Еўдакімаў атрымаў нажавыя раненні.
Суразмоўца Інтэрфакса адзначаў, што менавіта нажавыя раненні як мяркуецца, і з'явіліся прычынай смерці Еўдакімава. У сваю чаргу крыніцы ТАСС і РІА не выключаюць, ён скончыў жыццё самагубствам.
Па дадзеных Life, цела былога высокапастаўленага супрацоўніка «Раскосмасу» ужо вывезлі з тэрыторыі ізалятара. Спецыялістам трэба правесці шэраг экспертыз. На месцы ж працягвае працаваць аператыўна-следчая група.
Еўдакімаў быў заключаны пад варту ў снежні мінулага года па абвінавачванні ў махлярстве. Сваю віну Еўдакімаў так і не прызнаў.
Раскосмас ужо пацвердзіў гібель у СІЗА свайго былога супрацоўніка.
Паводле «Эхо Москвы»