У Маскве распачаўся суд аб прызнанні «Еўрамайдану» дзяржаўным пераваротам

З адпаведнаю позваю ў Дарагамілаўскі суд Масквы звярнуўся былы дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Уладзімір Алейнік.

Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота


Экс-дэпутат («Партія регіонів») хоча прыцягнуць да адказнасці тых, хто меў дачыненне да «незаконнай змены ўлады», піша расійскае агенцтва ria.ru. Алейнік абяцае дайсці да Еўрапейскага суда па правах чалавека.
Паводле Уладзіміра Алейніка, Генпракуратура Украіны адмовілася ўзбуджаць крымінальную справу.
Аўтар позвы настойвае, што экс-прэзідэнта Віктара Януковіча пазбавілі пасады незаконна, бо ва ўкраінскай Канстытуцыі няма фармуліроўкі «неканстытуцыйным чынам самаўхіліўся ад выканання абавязкаў».
Нагадаем, што падчас «Еўрамайдану» экс-прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч пакінуў рэзідэнцыю ў Кіеве. Ягонае дакладнае месцазнаходжанне было невядомае. У выніку Вярхоўная Рада прызначыла пазачарговыя выбары кіраўніка краіны, на якіх перамог Пётр Парашэнка.
Паводле belsat.eu