У Расіі ізноў затрыманні
В Санкт-Пецербургу людзей затрымліваюць за акцыю супраць
затрымання гамафобных злачынстваў. У Маскве — за "бестэрміновы пратэст".
Агулам затрымана каля 20 чалавек.

Затрыманне ў Піцеры
Адзін з затрыманых у Санкт-Пецербургу — карэспандэнт "Медыязоны" Давід Френкель. Яму сказалі, што яго затрымліваюць "за парушэнне правілаў дарожнага руху". А ў аўтазаку яму сказалі, што ён затрыманы за "прапаганду нетрадыцыйных сэксуальных адносінаў". Агулам на Ісакіеўскай плошчы, дзе адбываецца акцыя, затрымалі каля 12 чалавек.
Тым часам на праспекце Сахарава ў Маскве затрымалі ўдзельнікаў "бестэрміновага пратэсту". Яны ішлі на мітынг-канцэрт у гонар "Дня сцягу". Частку затрыманых адпусцілі, частку павезлі ў аддзел унутраных справаў. Непаўнагадоваму затрыманаму Аляксандру Чарнову стала млосна, яму выклікалі хуткую.

Затрыманне праводзілі супрацоўнікі цэнтру "Э" МУС РФ (цэнтр па барацьбе з экстрэмізмам).
На праспекце Сахарава сёння адбываецца мітынг-канцэрт у гонар Дня расійскага сцяга. Арганізатарамі выступіў Расійскі саюз ветэранаў Афганістана і Расійская асацыяцыя героеў. У той жа дзень у мэрыю Масквы былі пададзеныя некалькі заявак на акцыі за свабоды выбараў, усе іх улады не задавольнілі.
Паводле meduza.io , Бумага