У Рыме ў будынку Ватыкана адкрылі «McDonald’s»

Адзін з рэстаранаў сеткі фастфуд «McDonald's» адкрыўся ў Рыме ў будынку, які належыць дзяржаве Ватыкан, за 100 метраў ад яе самой.

Макдональдс у Ватыкане. Установу ахрысцілі McVatican.

Макдональдс у Ватыкане. Установу ахрысцілі McVatican.



Адкрыццё ўстановы, якое адбылося ў пятніцу, было стрыманым, паколькі абвешчаныя ў кастрычніку планы па адкрыцці рэстарана сустрэлі шырокую апазіцыю, паведамляе NBC News. Саму ўстанову тады адразу ахрысцілі McVatican.

У самой сетцы McDonald’s не зрабілі заявы з нагоды адкрыцця новай установы, нічога аб адкрыцці не сказана і ў афіцыйнай газеце Ватыкана “L'Osservatore Romano”.

 

Паведамляецца, што “McDonald’s” каля Ватыкана адкрыты з 6.30 раніцы і да 23.00 сем дзён на тыдзень.

 

Газета “La Repubblica” паведамляла, што амерыканская карпарацыя штомесяц будзе плаціць Апостальскаму трону за арэнду першага паверха адпаведнага будынка Ватыкана  30 тысяч долакаў.

 

Варта адзначыць, што гэта не адзіны “McDonald’s” паблізу Ватыкана — непадалёк знаходзяцца яшчэ дзве ўстановы.

 

Спрэчным McVatican робіць тое, што ён размешчаны ў будынку, які з'яўляецца непасрэднай уласнасцю дзяржавы Ватыкан.

 

Рашэнне здаць у арэнду памяшканне для амерыканскай карпарацыі выклікала неадназначную рэакцыю ў каталіцкай царквы.


Паводле Корреспондент.net