У свеце растуць цэны на малако
Рост цэн звязаны з вайной Расіі супраць Украіны, але абумоўлены і іншымі чыннікамі.
У свеце растуць цэны на малако.
Цэны на малако імкліва растуць у чаканні таго, што і без таго напружаны рынак пацерпіць з-за далейшых перабояў з пастаўкамі ўгнаенняў і кармоў, а таксама інфляцыйнага ціску пасля ўварвання Расіі ва Украіну, піша Financial Times.
Дрэннае надвор'е ў Новай Зеландыі, ЗША і Аўстраліі ў спалучэнні з рэзкім ростам цэнаў на газ і збоямі ў ланцужку паставак, звязанымі з пандэміяй, аказала ціск на вытворцаў малака ў пяці найбуйнейшых экспарцёраў яшчэ да вайны.