У Вялікабрытаніі пачалося галасаванне аб выхадзе з ЕС

У Вялікабрытаніі ў 7 раніцы па мясцовым часе (9 раніцы па мінскім) адкрыліся ўчасткі для галасавання па пытанні аб выхадзе каралеўства са складу Еўрасаюза.

Фота http://braille-teeth.livejournal.com/

Фота http://braille-teeth.livejournal.com/


Галасаванне завершыцца ў 10-й вечара (а 12-й ночы па мінскім часе). Першыя вынікі галасавання стануць вядомыя ў ноч на 24 чэрвеня, а цалкам вынікі рэферэндуму можна будзе даведацца раніцай у пятніцу.
На рэферэндуме зададзена пытанне: «Ці мусіць Злучанае Каралеўства застацца чальцом Еўразвяза або павінна пакінуць Еўразвяз?» (англ. мова).
Правядзенне рэферэндуму аб выхадзе з ЕС было адным з перадвыбарных абяцанняў лідэра Кансерватыўнай партыі і прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Дэвіда Кэмерана. Сам ён пры гэтым з'яўляецца праціўнікам разрыву адносін з Еўрасаюзам.
Дадзеныя апошніх апытанняў сведчаць, што 51 працэнт брытанцаў гатовыя прагаласаваць за захаванне сяброўства ў ЕС, 49 працэнтаў будуць галасаваць за выхад з Еўрасаюза.
Паводле meduza.io