У ЗША манашка памерла падчас суду супраць спявачкі Кэці Пэры

Каталіцкая манашка, якая некалькі гадоў удзельнічала ў судовай цяжбе з поп-зоркай Кэці Пэры з-за продажу манастыра ў Лос-Анджэлесе, упала і памерла проста падчас судовага паседжання.

perry.jpg

89-гадовая сястра Кэтрын Роўз Хольцман — адна з двух пажылых манашак, якія спрабавалі апратэставаць продаж тэрыторыі былога кляштара спявачцы.
У 2015 годзе Пэры вырашыла купіць участак за 14,5 млн даляраў і ператварыць яго ў жылую рэзідэнцыю, аднак супраць выступілі былыя насельнікі манастыра.
Сястра Кэтрын Роўз і сястра Рыта Кэланан заявілі, што ім непрыемна перадаваць манастыр і тры гектара прылеглай тэрыторыі спявачцы, якая выконвае такія песні як I Kissed A Girl ( «Я пацалавала дзяўчыну») і Ur So Gay («Ты так падобны на гея»).
Па дадзеных СМІ, Пэры наведвала манашак, каб угаварыць іх не выступаць супраць здзелкі, і нават паказвала ім сваю татуіроўку з Езусам і спявала рэлігійныя гімны. Аднак манашак гэта не пераканала.
«Я знайшла яе відэа, — распавядала сястра Рыта Кэлланан выданню Los Angeles Times. — Мне ні адно з іх не спадабалася».
У выніку манашкі паспрабавалі прадаць ўчастак гаспадыні мясцовага рэстарана без адабрэння архідыяцэзіі.

«Калі ласка спыніцеся»

Пэры і Каталіцкай царкве была прысуджана кампенсацыя ў амаль 10 мільёнаў даляраў, паколькі іх адвакатам удалося даказаць, што манашкі не мелі права прадаваць аб’ект.
Манашкам не ўдалося атрымаць згоду арцыбіскупа Хасэ Гомеса і Ватыкана, які павінен ухваляць продаж любой царкоўнай уласнасці коштам больш за 7,5 млн даляраў.
У выніку прысяжныя прыйшлі да высновы, што рэстаратар Дэна Холістэр, якая збіралася ператварыць участак у гатэль, наўмысна спрабавала сарваць здзелку Пэры. Аднак манашкі не збіраліся пакідаць барацьбу.
За некалькі гадзін да смерці сястра Кэтрын Роўз гаварыла з журналістамі Fox11 LA і звярнулася наўпрост да зоркі: «Кэці Пэры, калі ласка, спыніцеся, Гэта не вядзе ні да чаго добрага, а толькі прычыняе боль шматлікім людзям».
Паводле BBC