У ЗША пастар зладзіў публічнае спаленне кніг пра Гары Потэра. У вогнішча кінулі таксама Брэдберы і Дарвіна
У ЗША пастар Грэг Лок зладзіў спаленне кніг пра Гары Потэра. Мерапрыемства па «барацьбе з дэманічным уплывам» прайшло ў прыгарадзе Нэшвіла, штат Тэнэсі, і сабрала вялікі натоўп, паведамляе korrespondent.net.
У штаце Тэнэсі, ЗША, пастар Грэг Лок зладзіў публічнае спаленне кніг серыі пра Гары Потэра і сагі «Змярканне».
Мерапрыемства па «барацьбе з дэманічным уплывам» прайшло ў прыгарадзе Нэшвіла і сабрала вялікі натоўп. Спаленне кніг адбылося пасля забароны школьным камітэтам Тэнэсі графічнага рамана пра Халакост Маўс.
«Мы выдатна разумеем, на што ідзем. Спыніце дазваляць дэманічнаму ўплыву патрапляць у ваш дом», — заявіў пастар Лок.
Перад спаленнем пастар выступіў з пропаведдзю і заявіў, што змагаецца з «вядзьмарствам і ўплывам масонаў».
Відавочцы паведамілі, што ў агонь трапілі таксама кнігі «451 градус па Фарэнгейце» Брэдберы і «Паходжанне відаў» Дарвіна.