Вялікабрытанія: Планы Расіі сфабрыкаваць відэа, каб напасці на Украіну, сапраўды існуюць

Інфармацыя пра планы Расіі сфабрыкаваць відэазапісы, каб былі падставы напасці на Украіну, з'яўляецца дакладнай. Пра гэта заявіла ў чацвер кіраўніца МЗС Вялікабрытаніі Ліз Трас, паведамляе ВВС.

Падпал рэйхстага

Падпал рэйхстага

«Гэта ясны і шакавальны доказ беспадстаўнай агрэсіі Расіі і таямнічай дзейнасці па дэстабілізацыі Украіны», — гаворыцца ў заяве Ліз Трас на яе старонцы ў «Твітары».

«Гэты ваяўнічы намер у дачыненні да суверэннай, дэмакратычнай краіны абсалютна непрымальны, і мы асуджаем гэта самым рашучым чынам», — піша Трас.

Ліз Трас паабяцала, што Вялікабрытанія і яе хаўруснікі працягнуць выкрываць расійскія хітрыкі і прапаганду, будуць называць рэчы сваімі імёнамі, і падкрэсліла, што адзіны шлях для Расіі — дээскалацыя і дыпламатыя.


Нагадаем, у чацвер прадстаўніку Дзярждэпартамента ЗША Нэду Прайсу давялося адбівацца ад журналістаў, якія патрабавалі прадставіць доказы, на падставе якіх вылучаныя гэтыя абвінавачанні. Паводле слоў Прайса, ЗША абавязаны захоўваць канфідэнцыйнасць сакрэтных крыніц.

Раней Пентагон заявіў, што Расія рыхтуе сфабрыкаваны відэазапіс нападу на людзей і збіраецца паказаць жахлівыя кадры з набожчыкамі, у якасці падставы для нападу на Украіну.


Прадстаўнік Пентагона Джон Кірбі сказаў, што такі ролік можа ўяўляць сабой «вельмі натуралістычнае прапагандысцкае відэа, у якім будуць фігураваць трупы і акцёры, якія паказваюць людзей у жалобе, а таксама кадры разбураных аб'ектаў».