ЗША: Кампаніі дэзінфармацыі з'яўляюцца ўлюбёнай тактыкай Масквы
Расія сфармулявала некалькі варыянтаў у якасці апраўдання для ўварвання ва Украіну, у тым ліку магчымае выкарыстанне прапагандысцкага відэа, якое паказвае інсцэніроўку нападу, заявілі ў чацвер Злучаныя Штаты, калі Крэмль асудзіў разгортванне ў рэгіёне амерыканскiх войск.
Амерыканская выведка лічыць, што Расія магла выкарыстаць сфабрыкаванае відэа, якое паказвае наглядныя наступствы выбуху, у тым ліку абсталяванне, якое нiбыта належыць Украіне або саюзным дзяржавам, каб апраўдаць уварванне.
Прэс-сакратар Дзярждэпартамента Нэд Прайс заявіў, што гэтыя звесткі былі нядаўна рассакрэчаныя і прадстаўленыя прэсе ў надзеі, што іх публікацыя ўтрымае Расію ад выканання запланаванай аперацыі пад фальшывым сцягам.
«Злучаныя Штаты маюць інфармацыю, што Расія плануе арганізаваць сфабрыкаваныя атакі ўкраінскіх вайскоўцаў або разведвальнікаў у якасці падставы для далейшага ўварвання ва Украіну», — сказаў Прайс на брыфінгу ў чацвер для журналістаў.
«Адзін з магчымых варыянтаў, які разглядаюць расіяне і які мы апублікавалі сёння, — гэта стварэнне прапагандысцкага відэа — відэа з графічнымі сцэнамі ілжывых выбухаў, з выявай трупаў, акцёраў, якія прыкідваюцца плакальшчыкамі, і выявамі знішчаных месцаў або ваеннай тэхнікі, цалкам сфабрыкаванае расійскай выведкай».
Прайс сказаў, што такія кампаніі дэзінфармацыі з'яўляюцца ўлюбёнай тактыкай Масквы. Ён абвінаваціў Расію ў тым, што яна працавала над відэа, а не зняла яго.
Навіны пра магчымую аперацыю пад фальшывым сцягам з боку Расіі прыходзяць пасля некалькіх месяцаў эскалацыі напружанасці на ўсходняй мяжы Украіны. На гэтым тыдні Белы дом дазволіў часовае перамяшчэнне каля 3000 вайскоўцаў бліжэй да Украіны пасля таго, як прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін размясціў вялікую вайсковую сілу ўздоўж расійска-ўкраінскай мяжы. Злучаныя Штаты ўжо маюць каля 60 000 вайскоўцаў, якія базуюцца ў Еўропе, але Расія размясціла каля 127 000 вайскоўцаў каля сваёй мяжы з Украінай, паведаміў у мінулым месяцы былы міністр абароны Украіны Андрэй Загараднюк.
Размаўляючы з журналістамі ў чацвер, Прайс сказаў, што фальшывая атака з'яўляецца адной з шэрагу патэнцыйных тактык, якія ЗША раскрылі адносна расійскай стратэгіі ва Украіне.
«Вытворчасць гэтага прапагандысцкага відэа з'яўляецца адным з шэрагу варыянтаў, якія расійскі ўрад распрацоўвае ў якасці фальшывай падставы, каб ініцыяваць і патэнцыйна апраўдаць ваенную агрэсію супраць Украіны», — сказаў Прайс.
«Мы не ведаем, ці
будзе Расія абавязкова выкарыстоўваць той ці іншы варыянт у бліжэйшыя дні.
Аднак мы публікуем гэта зараз, каб раскрыць маштабы дэстабілізуючых дзеянняў
Расіі ў дачыненні да Украіны і адгаварыць Расію ад працягу гэтай небяспечнай
кампаніі і у канчатковым выніку пачаўся ваенны напад».
Паводле www.npr.org, www.reuters.com