На сайце Белдзяржцырка з'явілася двухсэнсоўнае паведамленне аб рэферэндуме. Пасля ўвагі прэсы яно знікла
Учора беларускія незалежныя СМІ звярнулі ўвагу на тое, як незвычайна выглядае сайт Беларускага дзяржаўнага цырка. А сёння паведамленне аб рэферэндуме з інтэрнэт-старонкі прыбралі — гэта заўважыла «Салідарнасць».

Жадаючыя азнаёміцца з гісторыяй гэтай установы ў раздзеле «Аб цырку» адразу ж даведваліся ўсе падрабязнасці будучых палітычных
кампаній. У нашых рэаліях гэта выглядала пікантна.
Аднак не прайшло і сутак з моманту публікацыі, як са
старонкі цырка цалкам зніклі ўсе згадкі пра надыходзячыя кампаніі па змене
Канстытуцыі.
«Цяпер сайт выглядае так. Сланы і ніякага рэферэндуму!» — падсумоўвае выданне.
