У абложаным сірыйскім горадзе людзі ядуць траву

Дастаўка гуманітарнай дапамогі ААН, прызначаная для 40 тысячаў галадаючых жыхароў сірыйскага горада Мадаі, адкладзеная на суткі, пра што стала вядома 10 студзеня.  



malysh.jpg

Фота з сайта krynica.info

Прадстаўнікі ААН паведамілі, што дастаўка дапамогі, прапусціць якую пагадзіўся сірыйскі ўрад, адкладзеная з-за ўзніклых ў апошні момант цяжкасцяў, паведамляе ВВС.

У Мадаі на мяжы з Ліванам, як знаходзіцца пад кантролем паўстанцаў, людзі паміраюць ад голаду і ядуць хатніх жывёлаў і траву, каб выжыць.

Урадавыя сілы і іх саюзнікі з ліванскага шыіцкага руху «Хэзбала» абложваюць Мадаю з пачатку ліпеня.

Блакады населеных пунктаў — адметная рыса сірыйскай грамадзянскай вайны, аднак сітуацыя ў Мадаі найперш прыцягнула ўвагу міжнароднай грамадскасці, бо фотаздымкі яе знясіленых жыхароў патрапілі ў прэсу.

Акрамя Мадаі, гуманітарную дапамогу ў бліжэйшыя дні плануецца даставіць ў дзве вёскі на поўначы краіны — Кефраю і Эль-Фуа, дзе знаходзяцца 30 тысячаў чалавек. Гэтыя паселішчы знаходзяцца пад кантролем урадавых сілаў і трымаюцца ў аблозе паўстанцамі.

Падчас падрыхтоўкі да перамоваў па Сірыі, якую у Дамаску вядзе пасланнік ААН Стэфан дэ Містура, лідэры апазіцыі знялі аблогу з некалькіх населеных пунктаў.

Каля 4,5 мільёна чалавек у Сірыі жывуць у цяжкадаступных раёнах, сярод іх — 400 тысяч чалавек у 15 абложаных населеных пунктах, у якіх няма доступу да жыццёва неабходнай дапамогі.

krynica.info