У другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Літве выйшлі дзейны кіраўнік дзяржавы Грыбаўскайтэ і сацыял-дэмакрат Бальчыціс

На выбарах прэзідэнта Літвы будзе другі тур. Першы раўнд, які прайшоў 11 мая, не выявіў пераможцу.



vybory.jpg

Фота Reuters
Найбольшую колькасць галасоў атрымалі дзейны кіраўнік дзяржавы Даля Грыбаўскайтэ, якая балатуецца на другі пяцігадовы тэрмін (45,84%), і кандыдат сацыял-дэмакратаў Зігмантас Бальчыціс (13,67%). Усяго ў першым туры ўдзельнічала сем кандыдатаў. Пяць чалавек, якія сышлі з дыстанцыі, атрымалі ад 4,17% да 12,08% галасоў. Звесткі прыводзяць літоўскія СМІ пасля падліку галасоў на 1.995 з 2.004 участкаў (на 3 гадзіны ночы 12 мая).
Далі Грыбаўскайтэ 1 сакавіка споўнілася 58 гадоў, Зігмантасу Бальчыцісу 16 лістапада будзе 61 год.
Другі тур пройдзе 25 мая. У гэты ж дзень адбудуцца выбары ў Еўрапарламент.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН