У Каўнасе школьнік назваў сваю нацыянальнасць: «літовец — рускі — украінец — беларус»

«Літовец — рускі — украінец — беларус» — так сваю нацыянальнасць пазначыў адзін з навучэнцаў рускай школы імя А.С.Пушкіна ў Каўнасе, які ўзяў удзел у даследаванні «Нацыянальная ідэнтычнасць і выкарыстанне моў у гарадах Літвы».



who_am_i.jpg

Надпіс на байцы; Хто я?
У рамках праекта было апытана каля 9000 навучэнцаў Каўнаса, у тым ліку — навучэнцы школы імя Пушкіна. Гэта адзіная ў горадзе школа з рускай мовай выкладання, — распавяла адзін з аўтараў даследавання, работнік Цэнтра па даследаванні міжкультурнай камунікацыі і шматмоўя Лаўра Чубаевайце.
Паводле яе слоў, у тых, хто ўказаў сваю шматнацыянальную ідэнтычнасць — часцей за ўсё сустракалася камбінацыя — рускі — літовец, а таксама — у парадку змяншэння: рускі — украінец, літовец — украінец, літовец — рускі — беларус, літовец — рускі —украінец, рускі — паляк — немец.
Унікальнымі апынуліся камбінацыі з чатырох нацыянальнасцяў: адзін з школьнікаў сказаў, што ён «літовец — рускі — украінец — латыш», другі — «літовец — рускі — украінец — беларус».
«Гэта сведчыць аб шматнацыянальным этнічным паходжанні гэтых дзяцей. Магчыма, яны яшчэ не вызначыліся са сваёй ідэнтычнасцю і спрабуюць адказаць на пытанне, хто ж яны такія», — каментуе Чубаевайце.
Паводле ru.delfi.lt