У Крамлі сцвярджаюць, што Пуцін і Парашэнка не дамовіліся аб спыненні агню
Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка не дамовіліся аб спыненні агню.

Прэзідэнты РФ і Украіны не дамаўляліся аб спыненні агню ва Украіне, бо Расія не з'яўляецца бокам канфлікту, аднак абмяркоўвалі, як вырашыць канфлікт, паведаміў РІА Навіны прэс-сакратар кіраўніка расійскай дзяржавы Дзмітрый Пяскоў.