Парашэнка і Пуцін дамовіліся пра рэжым «поўнага спынення агню»
Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

Пра гэта ў сераду паведамляе прэс-служба кіраўніка ўкраінскай дзяржавы.
«Вынікам размовы стала дамоўленасць аб пастаянным спыненні агню на Данбасе. Было дасягнута
паразуменне адносна крокаў, якія будуць спрыяць усталяванню міру», — гаворыцца ў паведамленні.