Баевікі «Ісламскай дзяржавы» пагражаюць пачаць вайну ў Чачні і на Каўказе
Баевікі тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» пагражаюць пачаць вайну ў Чачні і на Каўказе. Адпаведны відэазапіс апублікаваны ў інтэрнэце.
![islamskaya_dziarzava.jpg islamskaya_dziarzava.jpg](/img/v1/news/full/islamskaya_dziarzava.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На кадрах відэазапісу, які суправаджаецца перакладам на рускую мову, баевікі заяўляюць, што маюць намер
«вызваліць» Чачню і Каўказ «ласкай Алаха».
Гэтым відэазваротам кіраўніцтва групоўкі «Ісламская дзяржава» выказала сваё стаўленне да паставак Расіяй ваеннай тэхнікі ўрадавым войскам Сірыі.
Відэазапіс быў зроблены на захопленым баевікамі ў канцы жніўня аэрадроме ў раёне Табака ў сірыйскай правінцыі Ракка. Вядома, што пасля захопу аэрадрома ісламістам ў якасці трафеяў дасталася
вялікая колькасць зброі і ваеннай тэхнікі — цяжкіх гармат, танкаў і самалётаў. Сярод апошніх былі і расійскія самалёты МіГ-21. Яны таксама прысутнічаюць на кадрах відэазвароту
Адзін баевік, у прыватнасці, кажа: «Гэта пасланне да цябе, Уладзімір Пуцін, гэта твае самалёты, якія ты адправіў Башару, мы, ласкай Алаха, адправім іх табе, памятай пра гэта». «І мы з дазволу Алаха вызвалім Чачню і ўвесь Каўказ!» «Твой трон ўжо пахіснуўся, знаходзіцца пад пагрозай і ўпадзе з нашым прыбыццём да цябе», — звяртаючыся да Пуціна, кажа баявік. «Мы ўжо ў дарозе з дазволу Алаха!» — завяршае ён сваю палымяную прамову.