У Расіі ўзмацняюць пакаранне для СМІ за "заклікі да тэрарызму і экстрэмізму"
Закон павялічвае штрафы за заклікі да экстрэмізму са 100 тысяч да 1 мільёна рублёў.
Уладзімір Пуцін падпісаў закон, які ўзмацняе пакаранне для СМІ за заклікі да тэрарыстычнай дзейнасці і апраўданне тэрарызму і экстрэмізму. Дакумент апублікаваны на афіцыйным сайце прававой інфармацыі.
Становіцца больш жорсткім пакаранне за "вытворчасць альбо выпуск прадукцыi сродка масавай інфармацыі, якая змяшчае публічныя заклікі да ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці, матэрыялы, публічна апраўдваюць тэрарызм, або іншыя матэрыялы, якія заклікалі да ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці, альбо абгрунтоўваюць, або апраўдваюць неабходнасць такой дзейнасці..."
Закон павялічвае штрафы са 100 тысяч да 1 мільёна расійскіх рублёў.
Гэты законапраект быў унесены расейскім урадам у снежні 2014 года. Закон быў прыняты Дзярждумай 24 красавіка 2015 г, пасля чаго быў ухвалены Саветам Федэрацыі.
У той жа час дэпутаты адмовіліся ад увядзення гэтым жа законам адказнасці за прапаганду гвалту і жорсткасці.